Уладзімір Лобач – фалькэтнолаг, доктар гістарычных навук. У 1994–2021 гг. працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Сфера навуковых інтарэсаў: сакральная геаграфія, этнасеміётыка, ваенна-гістарычная антрапалогія. Асаблівую ўвагу надае даследаванню міфалогіі прасторы, сімвалічных аспектаў традыцыйнай беларускай культуры, народнай медыцыны і этнастэрэатыпаў. Праводзіць палявыя этнаграфічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Падзвіння з 1992 г.
Выбраная бібліяграфія:
- Манаграфіі:
– Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве (2013);
– Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна (2016). - Зборнікі:
– Полацкі этнаграфічны зборнік. 2006. Вып.1. Ч.1 : Народная медыцына беларусаў Падзвіння;
– Полацкі этнаграфічны зборнік. 2006. Вып.1. Ч.2 : Народная медыцына беларусаў Падзвіння;
– Полацкі этнаграфічны зборнік. 2011. Вып.2. Ч.1 : Народная проза беларусаў Падзвіння;
– Полацкі этнаграфічны зборнік. 2011. Вып.2. Ч.2 : Народная проза беларусаў Падзвіння; - Артыкулы:
– Культавыя крыніцы Беларускага Падзвіння: вопыт арэальнага даследавання (2008);
– Вобраз чараўніка ў традыцыйнай карціне свету беларусаў Падзвіння ХХ – пач. ХХІ ст. (па матэрыялах этнаграфічных экспедыцый ПДУ) (2013);
– Знішчэнне вясковых храмаў Беларусі ў савецкі перыяд: антрапалогія вандалізму (2018).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Курс відэалекцый: Этнаграфія Беларусі.
- Відэа выступу Уладзіміра Лобача на курсах “Мова Нанова”.
- Болей аўдыё- відэаматэрыялаў аўтара тут.