Адкрыты запіс на курс лекцый Уладзіслава Гарбацкага “Уступ у сацыялінгвістыку”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Уступ у сацыялінгвістыку

Што

Сацыялінгвістыка — разьдзел лінгвістыкі, які вывучае ўзаемадзеяньне ўсіх аспэктаў грамадзкага жыцьця (такіх як культурныя нормы, чаканьні і моўны кантэкст) з мовай. У разуменьні сацыялінгвістыкі важныя два вымярэньні: уплыў мовы на супольнасьць і ўплыў супольнасьці на мову.

Беларуская сацыялінгвістыка традыцыйна цікавіцца пытаньнем моўнай палітыкі ў гістарычнай і актуальнай пэрспэктывах, а таксама такой зьявай, як трасянка. Часьцяком афіцыйная сацыялінгвістыка ігнаруе гендарныя тэмы і выклікі. Так, у Беларусі амаль цалкам ігнаруецца такая тэма, як небінарнасьць у мове.

Курс распавядзе пра:
— гісторыю сацыялінгвістыкі і сацыялінгвістычныя школы, традыцыі;
беларускую сацыялінгвістыку, у тым ліку моўную палітыку, каляніялізм і русыфікацыю, фэномэн трасянкі;
гендарныя аспэкты сацыялінгвістыкі.

Больш пра курс.

Хто

Уладзіслаў Гарбацкі
PhD, перакладчык, сацыялінгвіст, пісьменнік.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць праходзіць ў zoom.

Калі

15 – 29 лютага 2023 г. (штосераду), 18:30–20:00.

You may also like...