Валянцін Акудовіч. Кароткі курс еўрапейскай філасофіі: ідэі і постаці. (Ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера)

курс:

Кароткі курс еўрапейскай філасофіі: ідэі і постаці. (Ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера)

Аўтарскі курс Валянціна Акудовіча прысвечаны ўлюбёным постацям, кнігам, ідэям з еўрапейскай традыцыі думкі. Гэта не столькі акадэмічнае выкладанне філасофскага канона, колькі заангажаваны расповед, сумоўе з традыцыяй, якая не толькі глыбокая і істотная, але таксама жывая і блізкая.

 

 

 

 

 

Час курса: штосераду з 19 кастрычніка па 9 лістапада, 18:30–20:00.
Запіс на курс праз спасылку.

Валянцін Акудовіч ― філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” (2007), “Кніга пра нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015). 

 

фота: pifpaf-pro.by