Адкрыты запіс на аўтарскі курс Валянціна Акудовіча “Кароткі курс еўрапейскай філасофіі: ідэі і постаці. (Ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера)”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Кароткі курс еўрапейскай філасофіі: ідэі і постаці. (Ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера)

Што

Аўтарскі курс Валянціна Акудовіча прысвечаны ўлюбёным постацям, кнігам, ідэям з еўрапейскай традыцыі думкі. Гэта не столькі акадэмічнае выкладанне філасофскага канона, колькі заангажаваны расповед, сумоўе з традыцыяй, якая не толькі глыбокая і істотная, але таксама жывая і блізкая.

Старонка курса.

Хто

Валянцін Акудовіч
філосаф, эсэіст, літаратурны крытык. Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” (2007), “Кніга пра нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015).

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom.

Калі

19 кастрычніка — 9 лістапада 2022 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...