Валянцін Акудовіч — першы лаўрэат прэміі Абдзіраловіча!

У пятніцу, 9 кастрычніка, адбылося заснаванне і адначасова вызначэнне першага лаўрэата новай прэміі. Прэміі Абдзіраловіча. За “беларускае мысленне”.

Заснавальнікамі выступілі вядомыя беларускія філосафы, мысляры, інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Міхаіл Баярын, Тацяна Вадалажская, Ірына Дубянецкая, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Пётр Рудкоўскі, Тацяна Шчытцова.
Фундатар прэміі сп-ня Ала Орса-Рамана (ЗША).

Першым лаўрэатам стаў Валянцін Акудовіч!
Пасля святочнага акта заснавання прэміі і абвяшчэння вынікаў 2020 года, лаўрэат выступіў з праграмным эсэям.
Пасля гэтага адбылася агульная дыскусія.
З-за меркаванняў кавід-бяспекі падзея была закрытай, але на сайце часопіса Абдзіраловіч ужо з’явілася публікацыя тэкста прамаўлення.

Аўтар фота: Марыя Бадзей.

You may also like...