Вандроўка “Беларусь і Літва ў ХХ ст. – шлях да вольнасьці” (21-23 жніўня 2015)
Аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюму запрашае ў вандроўку “Беларусь і Літва ў ХХ ст. – шлях да вольнасці”, якая адбудзецца 21-23 жніўня 2015 г.
Разам з беларускімі і літоўскімі гісторыкамі Аляксеем Ластоўскім, Русцісам Камунтавічусам і Томашам Блашчыкам удзельнікі наведаюць Вільню, Каунас, Пабержа, Шаўляі і іншыя мясціны Літвы, звязаныя з гісторыяй пакутаў, супраціву і нацыянальнага адраджэння ХХ ст.
Вандроўка прадугледжвае візіты ў музей ахвяраў генацыду ў былым будынку КДБ у Вільні, парк Тускулену (аналагу Курапатаў), на могілкі Росы (месца пахавання выбітных дзеячоў беларускай і літоўскай культуры і нацыянальных рухаў), музеі 9-га форта ў Коўне, музеі Чэслава Мілаша ў Шэтэйнях і антысавецкага супраціву ў Пабержы ды на знакамітую гару крыжоў у Шаўляі.
У саміх сталіцах – Вільні і Коўне – удзельнікаў чакаюць вандроўкі, прысвечаныя беларускаму нацыянальнаму адраджэнню ХХ ст.
У музеі ахвяр генацыду (КДБ) у Вільні плануецца сустрэча-семінар, прысвечаны трагічным старонкам найноўшай гісторыі з удзелам жывых сведкаў падзеяў.
Бонусам, зьвязаным з гісторыяй не столькі ХХ стагоддзя, але з нашмат больш сівой даўніной, стане наведваньне старажытных радзівілаўскіх Кейданаў.
Унёскі на 3-хдзённую вандроўку складуць 140 еўра ўключна з:
– праездам у аўтобусе,
– расповядам гісторыкаў,
– наведваннем усіх вышэйпералічаных музеяў,
– 2-ма начаваннямі ў ковенскім гатэлі “Мэтраполіс” (у свой час та месціўся ўрад БНР) і 2-ма сняданкамі,
– абедам у Кейданах.
Студэнтам Беларускага Калегіюму, а таксама ўсім студэнтам і навучэнцам – зьніжка 20 еўра.
Візы бескаштоўныя для ўсіх удзельнікаў.
Для запісу на вандроўку неабходна даслаць на е-mail bielhrystkultura@gmail.com свае дадзеныя:
– Імя і прозвішча лацінкай як у пашпарце
– Нумар пашпарту (не старэйшага за 10 год)
– Дату нараджэння
– Звесткі пра патрэбу ў візе
– Свой е-mail і кантактны тэлефон.
Уся дадатковая інфармацыя па тэл.: +375291342804, +375255458430 (Валерыя).