Вандроўка па Мінску

Аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма запрашае ў бясплатную вандроўку па Мінску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў Мінска Іванам Сацукевічам.

Вандроўка «Мінск у гады Першай сусветнай вайны» адбудзецца 9 кастрычніка 2014 (чацвер). Маршрут вандроўкі пройдзе ад вакзала да Гарадскога вала, па самым сэрцы Мінска. Вы ўбачыце горад канца XIX і пачатку XX стагоддзя, які патрапіў у віхуру Першай сусветнай вайны.

Экскурсія пачнецца а 18.30 перад уваходам у галоўны корпус чыгуначнага вакзала. Даведкі па т.: +375291342804 (Валерыя)

You may also like...