Вікіфікацыя на кінафэсце – 12.04

Беларускі калегіюм, Кінаклуб.org і «Фаланстэр» 12 красавіка запрашаюць на майстар-клас па рэдагаванні Вікіпедыі на кінафестывалі Cinema Perpetuum Mobile.

cpmЦі ведаеце вы беларускае кіно, режысёраў ды акцёраў? Ці жадаеце чытаць больш пра кіно на беларускай мове? Калі “так”, тады адказам на ваша пытанне будзе актыўны ўдзел у папаўненні беларускай Вікіпедыі слушнымі артыкуламі пра кінематограф.

Пра тое, як працаваць з Вікіпедыяй распавядуць актывісты Фаланстэра, у якіх есць досвед працы, і мацёрыя вікі-рэдактары. Эксперты Вольга Раманава і Максім Карпіцкі будуць дапамагаць зарыентавацца у беларускім кіно і раставіць прыярытэры, кансультаваць і даваць парады па стварэнні артыкулаў.

Удзельнікі майстар-класа дазнаюцца больш пра Вікіпедыю, яё мэту і прынцыпы працы, разам прыдуць да высновы: якія артыкулы больш актуальны на сёння па тэме кіно, атрымаюць практычныя навыкі рэдагавання існуючых артыкулаў і дадання сваіх.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету і ўзяць с сабой ноутбук.

Праграмма: 
13:00 – 13:20 — Знаёмства з камандай вікі-рэдактараў.
13:20 – 13:50 — Вызначаем белыя плямы ў беларускай Вікіпедыі пра беларускае кіно (мазгавы штурм, прыярытызацыя артыкулаў).
13:50 – 14:20 — Вывучаем асновы працы з Вікіпедыяй.
14:20 – 14:30 — Перапынак.
14:30 – 17:00 — Рэдагаванне ўласных артыкулаў, кансультацыі па тэхнічна-канцэптуальных пытаннях.

Калі: 12 красавіка, 13.00.
Дзе: месца будзе даслана тым, хто запоўніць анкету.

You may also like...