Вінцук Вячорка — філолаг, выкладчык, журналіст. Старшыня партыі БНФ (1999—2007). Палітвязень Беларусі.
Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з “Майстроўні” і “Талакі” 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.
Узнагароджаны медалём да 100-годдзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як мовазнаўца вывучаў мову выданняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаванне беларускага класічнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных устаноў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сімволіку.
У 2016 годзе Вінцук Вячорка выпусціў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасці беларускай мовы. У кнізе “Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам” сабраны нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014-2016 гг. Жывая практыка і прыгажосць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасцю выкладання і філалагічным густам аўтара.
У 2017 годзе Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Баранавічах кнігу “Не смяшыце мае прыназоўнікі”. Аўтар расказвае, як гаварыць дакладна і прыгожа дома, у краме, на мітынгу, у дарозе, на іспытах, каб родная мова жыла ўсюды.
Выбраная бібліяграфія:
- Кнігі:
– “Не смяшыце мае прыназоўнікі” (2017);
– “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам” (2016);
– “Кароткая граматыка літоўскай мовы” (2010);– “Беларускі клясычны правапіс” (2005) (разам з Юрасём Бушляковым, Змітром Санько, Змітром Саўка);
– “Правапіс: Спроба сучаснае нармалізацыі” (1995);
– “Пра герб і сцяг” (1993).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- “Мова ў нацыятворчасьці. Беларуская сынусойда” — гутарка з Вінцуком Вячоркам у межах літаратурна-філасофскай кавярні ЗНО.