Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка — філолаг, выкладчык, журналіст. Старшыня партыі БНФ (1999—2007). Палітвязень Беларусі.

Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з Майстроўні і Талакі 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

Узнагароджаны медалём да 100-годдзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як мовазнаўца вывучаў мову выданняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаванне беларускага класічнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных устаноў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сімволіку. 

У 2016 годзе Вінцук Вячорка выпусціў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасці беларускай мовы. У кнізе “Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам” сабраны нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014-2016 гг. Жывая практыка і прыгажосць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасцю выкладання і філалагічным густам аўтара.

У 2017 годзе Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Баранавічах кнігу “Не смяшыце мае прыназоўнікі”. Аўтар расказвае, як гаварыць дакладна і прыгожа дома, у краме, на мітынгу, у дарозе, на іспытах, каб родная мова жыла ўсюды.

Выбраная бібліяграфія:

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы: