Вольга Калацкая — беларуская перакладчыца, педагог.
Перастварыла па-беларуску англамоўныя тэксты пра Беларусь Тыматы Снайдэра ды іншых даследчыкаў, у тым ліку самы вялікі англамоўны тэкст пра беларускую літаратуру (і пра Беларусь ўвогуле) Арнольда Макміліна “Пісьменства ў халодным клімаце” (Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day), а таксама мастацкія творы Вірджыніі Вульф, Уільяма Гольдынга, Тэнэсі Ўільямса, Дэна Браўна, Поля Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, Маргарэт Этвуд. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Дзеяслоў” і “ARCHE”.
Супольна з Ілонай Урбановіч і Змітром Саўкам пераклала “Гладыятара”, мультфільмы “Шрэк”, “Шрэк-2” і інш. У 2010—2015 гг. перакладала фільмы для тэлеканала “Белсат”, у тым ліку “Гіцляў”, “Ідэальнага мужа”, “Сямейку Смітаў”, “Медсястру Бэці”, “Рычарда ІІІ”.
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- “Пераклад як злоснае хуліганства” — гутарка з Вольгай Калацкай у віртуальнай кавярні “ЗНО” Беларускага калегіюма.