“Як зацяжарыць у 89 гадоў?” Лекцыя Паўла Касцюкевіча

33

10 лютага (аўторак) запрашаем на трэцюю лекцыю перакладчыка з іўрыта Паўла Касцюкевіча, які чытае ў Беларускім калегіюме мінікурс “Ізраільская тоеснасць праз прызму іўрыцкай літаратуры”.

“Першы смех у гісторыі чалавецтва вырваўся з вуснаў прамацеры Сары, жонкі Абрагама, калі Ўсявышні паабяцаў ёй, што яна зацяжарыць у 89 гадоў… Што змянілася з тых часоў у гумарыстычнай галіне Ізраіля і хто на Святой Зямлі смяецца апошнім? Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць у апавяданні Узі Вайля “Чалавек, які скраў Сцяну Плача” і скетчы Эфраіма Кішона  “А ключы ў Рудога”.

Пачатак а 20.05.

Рэгістрацыя праз info@belcollegium.org

You may also like...