Яраслава Ананка — беларуская і нямецкая славістка, паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.
Вучылася на журфаку ў БДУ (2004–2006), скончыла Літынстутут у Маскве (2006–2011). У 2018 абараніла доктарскую дысертацыю ў берлінскім універсітэце ім. Гумбальтаў (манаграфія: “Каникулы Каина. Поэтика промежутка в берлинских стихах В. Ходасевича”, 2020, НЛО). Працавала выкладчыцай і навуковай супрацоўніцай у Патсдамскім і Інсбрукскім універсітэтах. З 2020 года — навуковая супрацоўніца Інстытута славістыкі, універсітэт ім. Гумбальтаў.
Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах “Дзеяслоў”, “Монолог” (Мінск-Масква), “Урал” (Екацярынбург), “День-Ночь” (Краснаярск), а таксама ў альманахах “Минская школа” (Мінск) и “Камчия” (Сафія). Пераможца конкурсаў “Дзень Зямлі” (Мінск, 2003), “Малады літаратар. Да стагоддзя “Нашай Нівы”” (Мінск, 2006). Уваходзіла ў лонг-лісты конкурсаў “Литрентген” (Екацярынбург, 2006), “Заблудившийся трамвай” (Санкт-Пецярбург, 2009). Перакладае з польскай і нямецкай моў. Лаўрэат міжнароднага конкурсу (2 месца) “Лучший перевод Ч.Милоша на русский язык” (2011) (сумесна з Генрыхам Кіршбаумам).
Кола навуковых інтарэсаў: расейская эміграцыя ў Германію ў 1920-х гадах, сучасная беларуская паэзія, руска-польска-беларускія літаратурныя і культурныя сувязі.
Выбраная бібліяграфія:
- Манаграфіі:
– “Каникулы Каина. Поэтика промежутка в берлинских стихах В. Ходасевича” (2020).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Прэзентацыя курса на фестывалі акадэмічнай салідарнасці “Еўропа блізка“ (2021, Беларускім калегіюм).
- “Пісьмо з-пад шыбеніцы: Лекцыя-дыскусія Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма” (Літаратурны дом Логвінаў, 2015).
Фота: pen-centre.by