Юрась Пацюпа – лінгвіст, вершазнавец, паэт.
Нарадзіўся ў 1965 г. у г. Полацку, маленства прайшло ў в. Дамэйкі на Лідчыне, скончыў Азёрскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт і аспірантуру ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працаваў у музеі-скансэне ў Мінску, выкладнікам кафедры беларускай культуры ў ГрДУ, рэдактарам у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі НАН Беларусі.
Аўтар кніг вершаў “Ноч” (1991), “Сабака” (2009), зборніка артыкулаў “Анонс: Квадрат тэкстаў” (2013). Друкаваўся ў часопісах “Крыніца”, “Arche”, “Дзеяслоў”, “Роднае слова”, “Маладосць”, штогадовіку “Беларускі фальклор”.
Кола навуковых інтарэсаў: вершазнаўства, фалькларыстыка, эстэтыка, паэтыка, культуры мовы і граматыка.
Выбраная бібліяграфія:
- Зборнік артыкулаў:
– Анонс : квадрат тэкстаў (2013). - Манаграфіі:
– Беларускія вершы Яна Баршчэўскага : Праблемы рэканструкцыі, атрыбуцыі і эдыцыі (2019). - Слоўнікі:
– Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў (1999);
– Крывіцкі лексікон : слоўнік-дэтэктыў (2007). - Навуковыя артыкулы:
– Выточны элемент культуры: Лінгвістычныя ідэі М. Багдановіча (1999);
– Вершаванне ў замовах : Паводле матэрыялаў Віцебшчыны і Гродзеншчыны (2016);
– Феномен беларускага 11-складовіка: Тэарэтычны, параўнальна-гістарычны і прапедэўтычны аналіз (2017);
– The Problems Associated with Studying Folk Verse (2018);
– Отношение стиха к графике и читке : Вопросы онтологии стихотворной речи (2018);
– Ритм – конструктивный принцип стиха? (2019);
– Да гісторыі аднаго палявання (2019). - Навукова-папулярныя артыкулы:
– Беларуская мова ў часе (1999);
– Дзве стратэгіі кадыфікацыі мовы… (2020);
– Пра шкоднасць царкоўнаславянізмаў для нашай мовы (2020);
– «Гаварыць» і «казаць»… (2020);
– Што значыць слова чалец? (2020);
– Сякера пад лаваю, або Беларускія вадаплавы… (2020);
– Падступная прастата класікі… (2020). - Лекцыі ранейшых гадоў у Калегіюме:
– Культура беларускай мовы (2009);
– Беларускае вершаванне (2009).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Курс лекцый у Беларускім калегіюме “Беларуская мова: культура маўлення – моўная інжынерыя – метаграматыка”.
- Юрась Пацюпа: Да сямі гадоў я не чуў аніводнага рускага слова і цяпер адчуваю сябе апошнім магіканінам.
- ZOOM-сустрэча “Фальклор і фалькларыстыка. Погляд з Беларусі і Эстоніі. Mission Possible IV”.