Запрашаем да навучання!
by калегіюм · 29.09.2021

Запрашаем да навучання!
Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе.
Мы прапануем навучанне па індывідуальнай праграме. У аснове — работа на даследчых / творчых семінарах (т’ютары — Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Павал Баркоўскі, Вінцук Вячорка, Ганна Севярынец, Алесь Смаленчук), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў/ак старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт/ка малодшых курсаў, у асобных выпадках можам зрабіць выключэнне.
Дэдлайн для аплікацый — 25 кастрычніка 2021 г.
Пачатак заняткаў — лістапад 2021 г.
Навучанне бясплатнае.
Мы прымаем на навучанне праз конкурс заявак — калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты.
У 2021-2022 годзе навучанне ў Калегіюме цалкам дыстанцыйнае. Мы асабліва звяртаем увагу на гэтую магчымасць студэнтаў з сярэдніх і малых гарадоў, вёсак і мястэчак Беларусі.
Даведацца больш пра навучанне ў Беларускім Калегіюме!