by калегіюм · 28.10.2020
Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі – запрашае на навучанне!
Навучанне адбываецца па індывідуальнай праграме. У аснове – работа на творчых семінарах (кіраўнікі – Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Ірына Дубянецкая, Генадзь Коршунаў, Іван Новік), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў(-к) старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт(-ка) малодшых курсаў, у асобных выпадках можам зрабіць выключэнне.
Дэдлайн для аплікацый – 25 лістапада 2020 г.
Пачатак заняткаў – са снежня 2020 г.
Навучанне бясплатнае.
Мы прымаем на навучанне праз конкурс заявак – калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты.
Анкета: !
Tags: Беларуская адукацыяБеларускі калегіюм