“Журналістыка траўмы: як асвятляць экстрэмальныя падзеі ў СМІ” – прыём заявак да 10 сакавіка 2015 г.

Мінск-Вільня, 14 сакавіка – 31 траўня 2015 г.

jour_jur-300x200

Беларускі калегіюм і Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануюць навучальны курс Марыны Загорскай – для тых, хто і ў экстрэмальнай сітуацыі хоча заставацца прафесіяналам.

Весці рэпартаж ці ратаваць людзей? Што найбольш істотнае, калі здараецца трагедыя, – максімальна поўная перадача інфармацыі ці этычныя нормы, якія накладваюць пэўныя абмежаванні на выкананнне журналісцкага абавязку? Дзе знаходзіцца баланс паміж гарамадскім інтарэсам і ўмяшальніцтвам у прыватнае жыццё? Як камунікаваць з тымі, каго закранула бяда? Ці ў стане журналіст «трымаць дыстанцыю» ад жаху і болю? І што, зрэшты, дапамагае пазбегнуць прафесійнага «выгарання», працуючы ў экстрэмальным рэжыме?

Адказы будзем шукаць разам падчас майстар-класаў ды практыкумаў навучальнага курса «Журналістыка траўмы: Як асвятляць экстрэмальныя падзеі ў СМІ».

Удзельнікі курса даведаюцца:

– Пра стандарты ў асвятленні трагічных і экстрэмальных падзей ў СМІ;

– Як паводзіць сябе ў “гарачых кропках”;

– Пра псіхалагічныя і прафесійныя прыёмы камунікацыі з тымі, каго закранула бяда;

– Як падаваць у СМІ інфармацыю пра трагедыі;

– Ці можа журналіст дапамагчы грамадству “залячыць раны”;

– Як журналістаў даганяе стрэс і калі трэба звяртацца па дапамогу псіхолага;

– А таксама пра 10 правіл дэбрыфінгу.

Пасля навучання ўдзельнікі змогуць:

– Здабываць аб’ектыўную інфармацыю ў экстрэмальнай сітуацыі;

– Праводзіць інтэрв’ю з пацярпелымі і сваякамі ахвяраў;

– Карыстацца правіламі асабістай бяспекі;

– Прытрымлівацца этычных норм падчас працы ў экстрэмальнай сітуацыі;

– Аказваць псіхалагічную дапамогу самому сабе.

Курс «Журналістыка траўмы: Як асвятляць экстрэмальныя падзеі ў СМІ» максімальна арыентаваны на практыку, прадугледжвае дэталёвы разгляд рэальных кейсаў, з якімі сутыкаюцца ў прафесійнай дзейнасці журналісты.

Да ўдзелу запрашаюцца:

Маладыя журналісты, якія ўжо маюць прафесійны досвед, а таксама студэнты.

Тэрміны:

Курс “Журналістыка траўмы: Як асвятляць экстрэмальныя падзеі ў СМІ” стартуе ўстановачным заняткам 14 сакавіка 2015 года ў Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй30-31 мая 2015 года ў Вільні. Курс уключае 4 вочных заняткі, паміж імі дыстанцыйнае навучанне на платформе Moodle, а напрыканцы двухдзённы майстар-клас.

Кожнаму ўдзельніку курса будзе прадастаўлена магчымасць кансультацыі з трэнерам, а таксама дэталёвы разбор выканання практычных заданняў.

Як ўдзельнічаць:

Для ўдзелу запоўніце анкету, далучыўшы да яе матывацыйны ліст.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 сакавіка 2015 г.

Дадатковая інфармацыя – info@belcollegium.org

 

You may also like...