Zoom-курс: Сабіна Брыло і “Паэтычнае выказванне як “іншая мова”
by калегіюм · 24.04.2020
курсы лекцый
Сабіна Брыло
Што
“Паэтычнае выказванне як "іншая мова”.
Адкуль бярэцца ідэя верша?
Як робіцца верш? Да каго ён звернуты? У чым сакрэт яго ўздзеяння? Што такое “разуменне” паэтычнага тэксту?
Гэта пытанні, якія цікавяць аўтара ў не меншай ступені, чым чытача.
Праца над паэтычным тэкстам падобная на працу медыума: пачуць – зразумець – надаць форму – трансляваць. Кожны структурны складнік гэтай працы (напружанне слыху, “разуменне”, афармленне і трансляцыя) заслугоўвае ўвагі.
Хто
Сабіна Брыло - журналістка, рэдактар.
Навучалася ў ЕГУ. Працавала ад сярэдзіны 90-х у беларускіх медыях (тэмы: права, правы чалавека, сацыяльнае жыццё). Суаўтар зборніка па бяспецы для журналістаў “Зона риска. Пособие по безопасности для белорусских журналистов» (2012). Цяпер фрылансер.
Уласны тэкст апошнія гады зарганізоўвае пераважна ў паэтычнай манеры. Друкуе на сваёй старонцы ў фэйсбуку і кнігамі: “Это буквы” (2016), “Tiras “Biblio” (2019, перакладчык на літоўскую – Гінтарас Граяўскас), «Я и другие люди» (2019).
Дзе
Zoom
Для ўдзелу, калі ласка, зарэгіструйцеся.
Непасрэдна перад трансляцыяй мы дашлем вам спасылку і код.
Калі
29 красавіка,
6, 13 і 20 траўня 2020 г., а 18.30 (GMT+3)