15.01.2020. Ігар Кулікоў. Паэт і сьвятая навука граматыкі ў індыйскай культуры

Адкрытыя лекцыі і майстар-класы

Ігар Кулікоў

Што

“Паэт і сьвятая навука граматыкі ў індыйскай культуры”.

Хто

Ігар Кулікоў - паэт, перакладчык з ангельскай мовы і санскрыта, вытлумачальнік стараіндыйскай традыцыі.

Дзе

Месца паведамім пасля рэгістрацыі

Калі

15 студзеня 2020 г. (серада), а 20.00

Кім быў  п а э т  у часы, калі ствараліся хвалебны Рыґведы? Чым была  п а э з і я ? І ці можна ўвогуле дастасоўваць гэтыя эўрапейскія (старагрэцкія) словы да індыйскіх рэалій? Хто такія  і м я д з е і, пра якіх кажуць Веды і Плятон? Што ёсьць  м о в а ю  б а г о ў  і чаму багам падабаецца незразумелае? Што такое  м о в а  ўвогуле і чаму мы, “чуючы яе, ня чуем”? Як ведыйскія паэты спрычыніліся да стварэньня  г р а м а т ы к і  і чаму яна лічыцца ў індыйскай культуры часткай “цела Веды”? Ці ляжаць імёны ў формах або формы ў імёнах і што іх зьнітоўвае? Урэшце рэшт, чым ёсьць  с а н с к р ы т  і ці можна перанесьці яго ў беларускую мову?

Гэтыя пытаньні крыху нагадваюць (і наўмысна!) brahmodya– – індыйскія касмалягічныя загадкі, адгадваньне якіх падчас абраду ня столькі паказвала абазнанасьць сьвятара і яго прафпрыгоднасьць, колькі (пера)пацьвярджала ўпарадкаванасьць сьвету. Брагмодйа драбніла сьвет на аб’екты, якія самі драбніліся на часткі, каб потым сабрацца зноў у адгадцы. Гэтае зваротнае дзеяньне  р а з ь б і р а н ь н я – з ь б і р а н ь н я  было цэнтрапалеглым у ведыйскім рытуале: як у самой жывёльнай ахвяры, так і ў мове, што таксама была паднашэньнем.

Такім парадкам, адказы на сфармуляваныя пытаньні павінны стаць ня проста адказамі, ня простым здабыцьцём інфармацыі, але чымсьці большым: мы паспрабуем “разабраць” індыйскі сьветагляд (хаця б яго частку) і “сабраць” нанова ўжо ў беларускай прасторы, напоўніўшы яе новымі сэнсамі.

You may also like...