30.10.2019. Ірына Дубянецкая. Дзяды як партал у іншасьвет…
by калегіюм · 25.10.2019
Беларускі сакрум
Ірына Дубянецкая
Што
"Дзяды як партал у іншасьвет: кантакты з продкамі падчас зьмяшэньня часоў і прадоннага сонца".
Лекцыя з цыклю "Беларускі сакрум".
Дзе
Месца дашлем пасля рэгістрацыі
Калі
30 кастрычніка 2019 г., а 18.30
На пачатку лістапада адзначаецца адно з самых дзіўных і насычаных рытуаламі сьвят у традыцыі многіх народаў. У нас яно завецца дзяды.
Калісьці гэтым часам людзі імаверна пазначалі пачатак новага году. Але гэта ня быў хранаметрычна дакладны пераход ад аднога цыклю да іншага. Тут хутчэй адзін цыкль паступова завяршаўся, а новы паступова пачынаўся – і абое прысутнічалі адначасова, перамешваючы часавыя і прасторавыя вымярэньні. Мінулага ўжо няма, а будучага яшчэ няма. Праз гэты зазор праточваюцца і зблытваюцца сьвятло й цемра, сьвет бачны й сьвет нябачны, сьвет жывых і сьвет дзядоў, людзей і несьмяротных духаў, праведнікаў і грэшнікаў. Таму задачаю людзей ёсьць расставіць усё па месцах, каб сусьветны лад не парушыўся і сувязі паміж фізічным і метафізічным узнавіліся з карысьцю для жывых.
Мы паспрабуем зазірнуць у абедзьве бездані дзядоўскага часу і дасьледаваць тутэйшыя ўяўленьні, зьвязаныя з жыцьцём і сьмерцю. Ад нэакультаў разгубленага часу ў глыбіню стагоддзяў – да традыцыйных рэлігійных традыцыяў і да пракаветных касмалагачных ведаў – праз легенды, якія іх сказілі, але й сказалі.