“БНР і Ўкраіна”. Гутарка з старшынём Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Міколам Пачкаевым

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Узаеміны ўраду БНР і Ўкраіны

Што

Гутарка з старшынём Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Міколам Пачкаевым пра ўзаеміны ўраду БНР і Ўкраіны – з нагоды 104-х угодкаў Беларускай народнай рэспублікі.

Мікола Пачкаеў – гісторык і культуразнаўца, дасьледчык БНР, які жыве ў Лёндане і шмат гадоў узначальвае найстарэйшую арганізацыю беларусаў у Аб’яднаным Каралеўстве.

Ён пагаворыць пра гісторыю афіцыйных і неафіцыйных адносін паміж урадамі і дзяржаўнымі дзеячамі БНР і Ўкраіны, пра гістарычныя паралелі паміж 1918 і 2022 гадамі, ад некаторых з якіх захоплівае дых.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансьляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.

Калі

31 сакавіка 2022 г. (чацьвер), 19.00.

You may also like...