Фэномэн Скарынаўскай бібліятэкі – трансфармацыі і неўміручасьць беларускага праекту на Захадзе

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Фэномэн Скарынаўскай бібліятэкі – трансфармацыі і неўміручасьць беларускага праекту на Захадзе

Што

Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны ў Лёндане – адзін з найбольш знакавых праектаў беларускай дыяспары. Заснаваная паўстагодзьдзя таму сьвятарамі-бібліяфіламі пры падтрымцы беларусаў усяго сьвету, яна ўтрымлівае ўнікальныя зборы кнігаў, каштоўных артэфактаў і архіваў. Але фэномэн бібліятэкі шырэйшы за саму калекцыю. Гэта перш за ўсё беларуская прастора – фізычная, інфармацыйная, сацыяльная – дзе генэруюцца ідэі, фармуюцца сувязі, жыве супольнасьць.

Пра вытокі і пэрспэктывы Скарынаўкі распавядуць супрацоўнікі бібліятэкі Ігар Іваноў і Караліна Мацкевіч.

Хто

Ігар Іваноў, MA MCLIP, бібліятэкар, вікіпэдыст.
Караліна Мацкевіч, PhD STL, біблістка, куратарка кніжнай калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя на youtube-канале Калегіюма.

Калі

12 траўня 2022 г. (чацьвер), 19.00.

You may also like...