Паспяхова завершана навучанне на праграме Беларускага калегіюма “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”
27 мая прайшла прэзентацыя творчых прац студэнтаў праграмы “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”. Прэзентацыя стала падсумаваннем навучання, якое адбывалася са студзеня па травень 2015 года і складалася з цыкла лекцыяў, семінараў ды дыскусіяў з вядучымі беларускімі спецыялістамі ў галіне еўрапейскіх даследаванняў. Удзельнікаў праграмы чакае летняя школа “Еўрапейскае памежжа: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”, што пройдзе 25-28 чэрвеня ў Польшчы.
Больш падрабязна пра праграму: http://belcollegium.by/departments/eurapeistyka/