Ключ да Ведаў
М.І.Міхайлаў і Н.С.Міхайлава. Ключ да Ведаў: тайныя коды і інтэгральная герменэўтыка старажытнаіндыйскай вышэйшай матэматыкі і хронакампутара: Пер. з санскрыта 8-й гл. “Чхандах-шастры” Пінгалы і каментары. —656 с.
Кніга прысвечана ведыйскай герменэўтыцы і зьмяшчае падрабязнае апісаньне новага метаду дэкадаваньня і астранома-матэматычнага вытлумачэньня веда-санхіт, разгляданых у якасьці зборнікаў зьлітна чытэльных навуковых формул або мантр. У ведыйскіх “мантрах” (літ. “стражах або вартавых мысьленьня”), як правіла, бачаць паэтычныя строфы або магічныя заклінаньні, што адлюстроўваюць, галоўным чынам, цьмяныя фрагмэнты міфалягічнага характару. Цяпер з дапамогай кампутара мантры прачытаны як шыфроўкі або коды лічбаў, кадыфікаваныя ў 7-м тысячагоддзі да н.э., магчыма, астранамічныя назіранні самай глыбокай даўніны, што сягае на сотні тысячаў гадоў ў мінулае.
Новы метад інтэрпрэтаваньня базуецца на ўжываньні алгебраічнага дваічнага кода, адкрытага ў “Чхандах-шастрэ” (“Навуцы кадаваньня і вершаскладаньня”, якая лічыцца традыцыяй адной з “веда-анг”), “жыцьцёва важных частак ведыйскай герменэўтыкі”. Код створаны сродкамі ведыйскага санскрыта, асаблівай мовы праграмаваньня старажытнасьці. Яго распрацоўка, мабыць, была зьвязана з неабходнасьцю шыфраваньня і наступнага завучваньня на памяць вялікіх астранамічных табліц, якія дайшлі да нас ў выглядзе Вед (“Вед, Звестак”). У кнізе падаюцца новыя доказы раней сфармуляванай М.І.Міхайлавым тэорыі інтэрпрэтаціі веда-санхіт у якасьці астранамічных табліц і календара-храномэтра, што і зрабіла іх сапраўдным навуковым ядром хронакосмаса і стрыжанем духоўнага жыцьця і яднаньня Ведыйскай дзяржавы, найвялікшай у старажытным сьвеце (7—3-е тысячагоддзе да н.э.) — папярэдніцы большасці індыйскіх, азіацкіх і эўрапейскіх цівілізацый.
Работа адрасуецца як спецыялістам па старажытнаіндыйскай культуры і літаратуры, так і тым, хто цікавіцца гісторыяй матэматыкі, астраноміі і вытокамі чалавечай думкі і цівілізаціі.
© M.I.Mikhailov, N.S.Mikhailova
ISBN 9955-437-09-Х
ISBN 5-94716-064-1 (Vol. 1)
ISBN 5-94716-065-Х (Vol. 2)
ISBN 5-94716-066-8 (Vol. 3)