Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” – 19 сакавіка
Інстытут “Палітычная сфера” і Беларускі Калегіюм пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску 19 сакавіка запрашаюць на дыскусію “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” і прэзентацыю электроннай версіі выдання “Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”.
У дыскусіі бяруць удзел адзін з першых даследчыкаў краёвай ідэі – Ян Юркевіч, прафесар Познаньскага ўніверсітэта (Польшча), а таксама вядомыя беларускія даследчыкі – Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Бабкоў.
Падчас абмеркавання плануецца закрануць пытанні:
– Якое месца краёвая ідэя займае ў палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі рэгіёну?
– Якія асноўныя палітычныя і культурныя ідэі развіваліся краёўцамі?
– Як спадчына краёвай ідэі выкарыстоўваюцца ў культурнай прасторы і палітычным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы?
– Якія аспекты краёвай ідэі захоўваюць сваё значэнне сёння?
Дыскусія будзе спалучана з прэзентацыяй электроннай версіі выдання “Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”, падрыхтаванай Інстытутам “Палітычная сфера”.
Пачатак – а 18.30 у гатэлі “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).