by калегіюм · 11.04.2022
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
Як суадносяцца мова і рэчаіснасць? Ці сапраўды словы “называюць” прадметы навакольнага свету? Што сабой уяўляе семантычная “анатомія” моўнага знака і як мы на самой справе перадаём інфармацыю з дапамогай маўлення?
Запрашаем паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з лінгвістам і паэткай, што вырашыла гэтым разам выступіць пад псэўданімам спадарыня К., г.зн. быць прадстаўленай публіцы праз сваю маску.
Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.
14 красавіка 2022 г. (чацвер), 19.00.
Tags: Беларускі калегіюмлінгвістыкаМоварэчаіснасцьсемантыка