Адкрыты запіс на курс Аляксея Бацюкова: “Магілёў – “волные сыны в волной Речи Посполитой””

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Магілёў — “волные сыны в волной Речи Посполитой”

Што

Лекцыі пра самы буйны і багаты горад на Ўсходзе Беларусі, які кшталтаваў тоеснасць беларусаў у часы позняга Сярэдневечча. Пачаткі Магілёва, яго ўзлёт і прызнанне роўнага статуса з Вільняй. Магілёў быў вольным горадам з поўным самакіраваннем, у якім гарадская абшчына здолела захаваць сваю самаідэнтыфікацыю і стварыць унікальныя беларускія культурныя вобразы. Тут жылі рамеснікі і купцы, друкары і мастакі, воіны і жабракі. Магдэбургскі, мяшчанскі, працавіты Магілёў у дакументах і даследаваннях.

Старонка курса.

Хто

Аляксей Бацюкоў
гісторык, музейшчык, літаратар і журналіст. Чалавек года – 2012 па версіі "Нашай нівы". Працаваў выкладчыкам, дырэктарам Музея гісторыі Магілёва. Займаўся выкупам і вяртаннем у Беларусь Статута ВКЛ 1588 года, мяча мсціслаўскага рыцара, кнігі "Апостал" Спірыдона Собаля і іншых гісторыка-культурных каштоўнасцей. Быў звольнены з пасады дырэктара за ўдзел у пратэстах 2020 года. Цяпер — вядзе цыкл відэалекцый "Магілёўшчына гістарычная".

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць праходзіць ў Zoom.

Калі

23 лістапада — 14 снежня 2022 (штосераду), 18:3020:00.

You may also like...