Адкрыты запіс на курс Андрэя Расінскага “Таямніцы кінахорараў: тэрыторыі, формулы, вобразы”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Таямніцы кінахорараў: тэрыторыі, формулы, вобразы

Што

Фільмы жахаў маюць свае таямніцы: таямніцы паходжання, таямніцы тэрыторый — і таямніцы ўласных формул, якім падпарадкоўваюцца страшныя вобразы. Што гэта за формулы, як склаліся тэрыторыі вусцішы — і якое месца на гэтае мапе займае Беларусь? Аўтарскі курс з адсылкамі да малавядомых кінашэдэўраў.

Старонка курса.

Хто

Андрэй Расінскі
беларускі культуразнаўца і кінакрытык, выпускнік Маскоўскага і Варшаўскага ўніверсітэта, сябра ФІПРЭСІ (Беларусь).

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць праходзіць ў Zoom.

Калі

21 снежня, 11, 18, 25 студзеня 2022 г., 18:30–20:00.

You may also like...