Адкрыты запіс на курс лекцый паэткі Кацярыны Массэ “Паэтычнае мысленне: мова ўнутранай гармоніі”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Паэтычнае мысленне: мова ўнутранай гармоніі

Што

Паэзія — гэта не тэксты. Гэта лад жыцця і мыслення. Жыць паэтычна значыць заўважаць нюансы, смакаваць адценні, глядзець у сутнасць і рухацца з патокам. Гэта як вельмі якаснае фота: высокая дэталізацыя, насычаныя колеры, дарагая папера. Асэнсоўваючы свой вопыт праз паэтычны вобраз, мы не толькі глыбей і ярчэй пражываем яго, але і адкрываем нешта абсалютна новае, бліжэй знаёмімся з самімі сабой.

Што будзе на курсе?

- Мы паразважаем аб філасофіі паэзіі, яе сутнасці (калі не рытм і рыфма, то што?).

- Сфармулюем, у чым актуальнасць і рэсурснасць паэтычнай творчасці для сучаснага чалавека.

- Будзем практыкаваць медытатыўнае сузіранне знешніх аб’ектаў і ўнутраных працэсаў, вучыцца быць у моманце, адчуваць аб’ёмна і поўна.

- Патрэніруемся ў перакладзе суб’ектыўных мыслевобразаў і пачуццяў на мову паэтычнай метафары, навучымся лепш адчуваць словы, іх энэргію і характар.

Больш пра курс.

Хто

Кацярына Массэ
паэтка, мастачка, лінгвіст, аўтар 4-х кніг паэзіі.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць праходзіць ў zoom.

Калі

1 — 22 лютага 2023 г. (штосераду), 18:30–20:00.

You may also like...