Адкрыты запіс на курс Жанны Некрашэвіч-Кароткай “Spatial turn і гісторыя беларускай літаратуры (геапаэтыка, ідэнтычнасць, культурны кантэкст)”

Запіс падзеі

Курс завяршыўся. Запіс лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Spatial turn і гісторыя беларускай літаратуры (геапаэтыка, ідэнтычнасць, культурны кантэкст)

Што

Адкрыты запіс на курс лекцый Жанны Некрашэвіч-Кароткай “Spatial turn і гісторыя беларускай літаратуры (геапаэтыка, ідэнтычнасць, культурны кантэкст)”.

У курсе – з перспектывы метадалагічных навацый апошніх дзесяцігоддзяў (канцэпцыі прасторавага павароту і геапаэтыкі, паняцці культурнага ландшафту і кантэксту) робіцца спроба па-новаму зірнуць на старыя дыскусійныя праблемы, звязаныя з беларускай культурнай ідэнтычнасцю. Паасобныя артэфакты з кантэксту пісьмовай культуры Беларусі разглядаюцца праз прызму паняцця “культурная прастора”. З апорай на літаратурны кантэнт акцэнтуюцца перадусім дылемы “Беларусь – Літва”, “рускасць – польскасць”, праблематызуюцца найбольш пашыраныя міфы і аблуды ў гісторыка-літаратурных даследаваннях.

Больш пра курс праз спасылку.

Хто

Жанна Некрашэвіч-Кароткая
беларуская мовазнаўца і літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук.

Дзе

Набор на курс завяршыўся. Запіс лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.

Калі

3 — 24 лістапада 2021 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...