Першая летняя школа БК – “Еўрапейскае памежжа: палітычныя, культурныя і інтэлектуальныя мадэлі” (заяўкі прымаюцца па 1 красавіка 2015 г.)

pamezzha

“Еўрапейскае памежжа: палітычныя, культурныя і інтэлектуальныя мадэлі” – першая летняя школа Беларускага калегіюма, якая пройдзе 25-28 чэрвеня 2015 года на Беласточчыне.

Школа праводзіцца для паглыблення і інтэлектуальнай камунікацыі супольнасці Беларускага калегіюму, абмена думкамі, ідэямі і ўмацавання міжнародных сувязяў.

У межах школы запланаваны выступы вядомых беларускіх, літоўскіх і польскіх навукоўцаў і інтэлектуалаў, дыскусіі на актуальныя тэмы (гісторыя, культура, літаратура, медыя і камунікацыі, палітычныя працэсы ў рэгіёне), прэзентацыі і насычаная нефармальная праграма.

Да ўдзелу запрашаем студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Беларускага калегіюма, а таксама ўсіх, каго цікавіць тэма і ідэя летняй школы.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове.

Для удзелу ў летняй школе запоўніце анкету.

Заяўкі прымаюцца па 1 красавіка 2015 г. (уключна).

[button link=”http://belcollegium.by/application/summer-school/” color=”silver”]Запоўніць анкету[/button]

 

 

 

  

You may also like...