“Беларусь ісламская. Да 7-мі стагодзьдзяў Ісламу ў Беларусі”. Гутарка з Сяргеем Харэўскім

Трансьляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансьляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Беларусь ісламская. Да 7-мі стагодзьдзяў Ісламу ў Беларусі

Што

700 гадоў таму з’явіліся першыя згадкі пра прысутнасьць Ісламу на Беларускіх землях. А напрыканцы XIV ст. князь Вітаўт запрасіў ардынскага хана Тахтамыша з усім дваром і даў ім землі ўзамен на вайсковую службу. Вялікая група мусульман-цюркаў асела ў Вялікім княстве Літоўскім, утварыўшы адзіную супольнасьць з пазьнейшымі мігрантамі з розных этнічных груп з Крыму, Каўказу і Паволжа. У выніку мэтысызацыі і моўнае асыміляцыі гэтых груп з аўтахтонным насельніцтвам паўстаў субэтнас “ліпкаў”, або “літоўскіх татараў”. Асноваю іхнае супольнае ідэнтычнасьці заставаўся Іслам.

Мусульмане Беларусі стварылі багатую духоўную культуру. Перадусім – беларускамоўную літаратуру арабскім пісьмом! Ды захаваліся сотні нерухомых помнікаў матэрыяльнае культуры, зьвязаных з Ісламам. Гістарычныя мячэты або іх падмуркі ў Іўі, Наваградку і ў Лоўчыцах, а таксама падмуркі некаторых гістарычных мячэтаў у Даўбучках Смаргонскага раёну, Некрашунцах Воранаўскага раёну, Міры Карэліцкага раёну ды інш., дзесяткі мусульманскіх могілак – мізараў – у вёсках Амбросавічы, Дукоршчына, Каробчыцы, Гірыны; у гарадах Беразіно, Докшыцы, Іўе, Капыль ды інш. Гістарычныя могілкі ў Лоўчыцах, пад Навагарадкам, дасёньня застаюцца шанаваным месцам для беларускіх мусульман, бо тут знаходзіцца магіла пастушка Контуся, які лічыцца ў дадзенай супольнасьці сьвятым.

Беларускія мусульмане праз стагодзьдзі мужна абаранялі ўжо родную ім краіну ды сталіся неад’емнай часткаю Беларусі, да апошніх часоў захоўвалі беларускую мову ў самых складаных для яе варунках і далі Беларусі шмат культурных і грамадзкіх дзеячоў.

Хто

Сяргей Харэўскі
мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансьляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

27 траўня 2021 г. (чацьвер), 19.00.

фота ў вокладцы: Новы час

You may also like...