Беларускі Калегіюм як інтэлектуальная прастора – 19 верасня
У 1990-х гадох нерэалізаваная беларусамі ў ранейшыя эпохі прага мыслення пачала выяўляцца ў самых розных формах.
Створаны ў 1997 г. Беларускі Калегіюм меў на мэце скансалідаваць інтэлектуальныя сілы краіны дзеля таго, каб перадусім зразумець, кім мы ёсць у свеце і чым ёсць свет, у якім мы сябе знаходзім.
І вось ужо цягам амаль дваццаці гадоў Калегіюм трымае і пашырае дыскурс беларускага мысьлення.
Спосабы й формы працы ўвесь час мяняюцца, але нязменнаю застаецца мэта: ў супольнай мыследзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў прадукаваць новую веду дзеля перастварэння Беларусі ў прастору вольнага мыслення і свабоднай творчасці.
Презэнтацыя ў межах Тыдня беларускага мыслення адбудзецца 19 верасня а 17.30-19.30
па адрасе Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Вядзе імпрэзу Ірына Дубянецкая.
Удзельнічаюць:
Валянцін Акудовіч,
Уладзімір Арлоў,
Альгерд Бахарэвіч,
Адам Глобус,
Андрэй Казакевіч,
Алесь Разанаў,
Сяргей Харэўскі,
Вольга Шпарага.