by калегіюм · 30.03.2022
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
Гутарка з старшынём Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Міколам Пачкаевым пра ўзаеміны ўраду БНР і Ўкраіны – з нагоды 104-х угодкаў Беларускай народнай рэспублікі.
Мікола Пачкаеў – гісторык і культуразнаўца, дасьледчык БНР, які жыве ў Лёндане і шмат гадоў узначальвае найстарэйшую арганізацыю беларусаў у Аб’яднаным Каралеўстве.
Ён пагаворыць пра гісторыю афіцыйных і неафіцыйных адносін паміж урадамі і дзяржаўнымі дзеячамі БНР і Ўкраіны, пра гістарычныя паралелі паміж 1918 і 2022 гадамі, ад некаторых з якіх захоплівае дых.
Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансьляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.
31 сакавіка 2022 г. (чацьвер), 19.00.
Tags: Беларускі калегіюмБНРЗгуртаваньне беларусаўМікола ПачкаеўУНР