Фотаконкурс “Беларускі калегіюм – гэта…” (дэдлайн – 17 траўня 2015 г.)

fotakonkurs

Студэнцкая Супольнасць Беларускага калегіюма абвяшчае фотаконкурс пад вельмі простай назвай “Беларускі калегіюм – гэта…”.

Што для вас Беларускі калегіюм? Курсы, якія вы наведваеце раз на тыдзень, магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі і атрымаць веды, крыніца натхнення, а можа цэлы адметны свет, у які вам пашэнціла трапіць?

У кожнага свой адказ, свой варыянт, свая эмоцыя. Нават любоў да Беларускага калегіюма ў кожнага свая і выяўляецца па-рознаму. Мы запрашаем вас падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Умовы конкурсу:

На скрыню studentybk@gmail.com дасылайце:

  1. Фотаздымак (ці некалькі, але не больш за тры)
  2. Інфармацыю у фармаце doc. з наступным зместам:
    1. Назва (апісанне) фотаздымка (слова, сказ, верш і да т.п.).
    2. Імя і прозвішча аўтара, тэлефон, e-mail.
    3. Аддзяленне і курс БК, на якім навучаецеся, альбо аддзяленне і год выпуску – для былых студэнтаў.
    4. Гэта можа быць індывідуальная ці супольная праца некалькіх чалавек.
    5. Перадусім улічваюцца не столькі мастацкія якасці фотаздымка, а ідэя і наколькі ўдала яна раскрытая.

Дэдлайн – 17 траўня 2015 г.

Імя пераможцы (альбо пераможцаў) будзе вядома 24 траўня 2015 г.

Журы конкурса: Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў і Аляксей Ластоўскі.

Галоўны прыз – кава сам-насам з выкладчыкам(-цай) Калегіюма! Спіс выкладчыкаў удакладняецца, сачыце за абвесткамі.

Чакаем на вашыя фотаздымкі!

You may also like...