“Гендарнае вымярэньне сацыялінгвістыкі”. Размова з Уладзіславам Гарбацкім

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Гендарнае вымярэньне сацыялінгвістыкі

Што

Клясычная сацыялінгвістыка вывучае ўзаемасувязь грамадзкіх (сацыяльных) і моўных зьяваў, для лепшага разуменьня мовы, моўнага акта. Праўда, каб дасьледаваць моўную зьяву, яе трэба разумець, аналізаваць у сацыяльным кантэксьце, інакш аналіз і тлумачэньне будуць памылковыя. То бок варта ўлічваць, напрыклад, пол, узрост, этнічную прыналежнасьць, узровень адукацыі носьбіта-к-ў мовы і іншыя сацыяльныя і палітычныя чыньнікі, якія ўплываюць на разьвіцьцё мовы.

Калі мы кажам пра гендарныя выклікі ці гендарнае вымярэньне сацыялінгвістыкі, то тут нас цікавяць перадусім такія сацыяльныя чыньнікі, сацыяльныя катэгорыі як пол, гендар і сэксуальнасьць, як яны зьвязаныя паміж сабою і ўплываюць на мову. У заходняй гендарнай сацыялінгвістыцы якраз гэтыя паняткі месьцяцца ў фокусе дысцыпліны і ствараюць наступныя дасьледчыя кірункі:

1. Як гендар адлюстроўваецца ў мове, як мужчыны і жанчыны падаюцца, апісваюцца ў мове? (на ўзроўні лексыкі, сынтаксісу, катэгорыі роду і пад.).
2. Моўныя і камунікацыйныя паводзіны мужчынаў і жанчынаў (ці існуюць адрозьненьні ў маўленьні мужчынаў і жанчынаў?); моўная і камунікацыйныя спэцыфіка з улікам сэксуальнасьці (гетэра і гомасэксуальнасьці).

У беларускім кантэксьце найбольш важныя і актуальныя тэмы гендарнай (сацыя)лінгвістыкі паўсталі ў межах першага кірунку: фэмінізацыя Nomina agentis, інклюзыўная мова, праблема сэксізмаў у мове і пад.

Хто

Уладзіслаў Гарбацкі
беларускі сацыялінгвіст, палітоляг, пісьменьнік і перакладнік.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансьляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.

Калі

7 красавіка 2022 г. (чацьвер), 19.00.

You may also like...