Ігар Бабкоў

“Дрэва ведае, як быць дрэвам. А чалавек не. Ён толькі вучыцца быць чалавекам. Ён заўсёды ў дарозе. І дарога заўсёды ў ім.”

“Яна [мудрасць] любіла чамусьці абыходзіцца без словаў. Яе трэба было апазнаваць па паўзах, маўчанні па асцярожным дрыжанні цішыні пасля ўсіх словаў. Сапраўды, каб загучала слова, мусіць быць цішыня. Патрэбны разрывы, паўзы. Маўчанне, зрэшты. Толькі ў маўчанні, пасля ўсіх словаў, чалавек пачынае разумець, кім ён ёсць насамрэч.”

“…у сваіх пошуках шчасця мы звычайна глядзім наперад і думаем, што яно прыйдзе адтуль, а яно проста ціха ляжыць у мінулым, у тым нябачным куфэрку, які заўсёды з намі, — і чакае, калі мы будзем да яго гатовыя.”

Ігар Бабкоў — філосаф, паэт, празаік, гісторык ідэй. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт. Дырэктар-заснавальнік і прафесар Беларускага Калегіюма. Галоўны рэдактар часопіса Абдзіраловіч”.

Нарадзіўся ў Гомлі ў 1964 г. Скончыў аддзяленне філасофіі БДУ ў 1986 г. Аспірантуру БДУ (1991-1994); дактарантуру Інстытута Філасофіі НАН Беларусі (2013-16 гг).

Кола навуковых інтарэсаў: інтэлектуальная гісторыя Беларусі (Усходняй Еўропы), беларуская ідэнтычнасць, гісторыя філасофскай думкі Беларусі, кампаратыўная філасофія, сучасная культурная і посткаланіяльная тэорыя.

Бібліяграфія:

  • “Solus Rex” (1986), паэзія;
  • “Герой вайны за празрыстасць” (1998), паэзія;
  • “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), раман;
  • “Філасофія Яна Снядэцкага” (2002);
  • “Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў” (2005), зборнік эсэ;
  • “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), паэзія;
  • “Хвілінка. Тры гісторыі” (2013), проза.

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:

Публікацыі па філасофіі і гісторыі ідэй (кнігі):

  • Бабкоў І. М. Гісторыя беларускай думкі: метадалогія, дысцыплінарнасць, канон / І. М. Бабкоў // Гісторыя филасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т 1. Эпоха Сярэднявечча / В. Б. Евароўскі [і інш.]; рэдкал.: В. Б. Евароўскі [і інш.];  Нац. Акад. навук Буларусі, Ін-т філасофіі. –  Мінск: Беларус. Навука, 2008. – (574 с.)  С. 32-39
  • Бабкоў І. М. [і інш.] Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 4. Асветніцтва / аўтары тома : І. М. Бабкоў [і інш.] ; рэдкал. тома : В. Б. Евароўскі [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Iн-т філасофіі. – Мінск : Беларус. навука, 2017. [7 друк. арк.] 
  • Babkou, I. Królestwo Białoruś. Interpretacja ru(i)n / I. Babkou. – Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskogo, 2008. – 136 s. (ISBN 978-83-89185-85-3)
  • Babkoŭ, I. Protas ir „ neprotingumas“: epochų riba – vėlyvoji Apšvieta / I. Babkoŭ // Apšvietos ir romantizmo kryžkelėse. Filosofijos kryptys ir kontroversijos Lietuvoje XVIII a. pabaigoje – pirmoje XIX a. Pusėje / Kultūros, filosofijos ir meno institutas; sudarytojas Dalius Viliŭnas. –  Vilnius: Kultūros, filosofijos ir meno institutas, 2008. –  (360 p.) s.142 – 181. (ISSN 1822-928X, ISBN 978-9955-868-08-8 ) (Розум і неразумнае: граніца эпох – позняе Асветніцтва // На скрыжаваннях Асветніцтва і рамантызма: філасофскія накірункі і кантраверсіі ў Літве канца XVIII – у першай палове XIX стагоддзя. Вільнюс. 2008) 
  • Babkou Ihar A Fehérorosz Királyság – Romokból olvasni /  I. Babkou. – Budapest: Örökség Kultúrpol.Int.,  2018 . – 188 s.

Стажыроўкі і канферэнцыі:

  • Лонданскі універсітэт (1992); Варшаўскі універсітэт (1994 г.) (Wschodnia Szkoła Letnia Uniwersytetu Warszawskiego); Парыж (1997) —  (Fonds d’Aide aux Lettres Polonaises Independantes); Берлін (2009) (Літаратурны калоквіум Берлін).
  • У 1991-2020 гадах прымаў удзел больш чым у 70 міжнародных канферэнцыях і семінарах (у Ліёне, Лондане, Марыборы, Варшаве, Вільні ды інш.).