Ігар Кулікоў. ZOOM-прэзентацыя кнігі “Магабгарата. Выбраныя аповеды”
by калегіюм · 18.03.2022
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ
Ігар Кулікоў. ZOOM-прэзентацыя кнігі “Магабгарата. Выбраныя аповеды”
Што
МАГАБГАРАТА – вялікі індыйскі эпас, які расказвае пра міжусобную вайну каўраваў і пандаваў ды перамогу апошніх у бітве на сьвятым полі Курукшэтра. І тыя, і другія належалі да племені бгаратаў – адсюль і назва Mahābhārata- – “Вялікае сказаньне пра вайну бгаратаў”. Эпітэт “вялікі” зусім дарэчы, бо паэма налічвае 200.000 радкоў, што робіць яе адным з найвялікшых паэтычных твораў чалавецтва.
Магабгарата складвалася цягам многіх стагодзьдзяў і за гэты час увабрала ў сябе мноства іншых гісторый сама рознага кшталту – ад эпічных песень і філязофскіх прыпавесьцяў да жывёльных баек і показак. Менавіта такія ўстаўныя аповеды (upākhyāna-) увайшлі ў новы том перакладаў з санскрыту, падрыхтаваны Ігарам Куліковым. Сярод іх такія знакамітыя сказаньні, як “Аповед пра Налу”, “Аповед пра Савітры”, “Аповед пра зьбіваньне мора”, а таксама з кароткі пераказ другога вялікага эпасу Індыі – “Рамаяны”.
Наведнікі зум-прэзэнтацыі даведаюцца не толькі пра саму Магабгарату, але і пра тэхнічныя асаблівасьці перакладу з санскрыту, у прыватнасьці эпічнай паэзіі, пачуюць яе гучаньне ў арыгінале і перакладзе, а таксама змогуць задаць перакладчыку пытаньні.
Хто
Ігар Кулікоў
паэт, перакладчык
Дзе
Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансьляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.
Калі
24 сакавіка 2022 г. (чацьвер), 19.00.