15.03.2019. Ганна Севярынец: перфарматыўная беларушчына

Ганна Севярынец з кнігай “Гасцініца “Бельгія”

Чытанні й інтэрпрэтацыі новага рамана і не толькі.

Таксама бяруць удзел: Валянцін Акудовіч, Ірына Дубянецкая ды інш.

Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.

15 сакавіка 

пятніца

19.00

Кнігарня “Логвінаў” 

(пр.Незалежнасці, 37А)

Ганна Севярынец нарадзілася ў 1975 годзе ў Віцебску. 

Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры кафедры рускай літаратуры. Выкладае рускую мову і літаратуру ў школе. 

Укладальніца кніг “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго” (Мн., Лімарыус, 2017), “Алесь Дудар. Выбраныя творы” (Мн., Лімарыус, 2017), “Вакол Пятра Глебкі” (Мн., Лімарыус. 2019). Аўтарка раманаў “Дзень святога Патрыка” (Мн., Рэгістр, 2017), “Гасцініца “Бельгія” (Мн., Рэгістр, 2019). Лаўрэатка конкурсу “Экслібрыс” (2014) за эсэ “Беларуская мова: онтагенэз” і прэміі “Гліняны Вялес” (2017) за раман “Дзень святога Патрыка”.

You may also like...