«Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны

1 снежня 2017 а 18.30

«Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны

Гутарка з Ірынай Дубянецкай

Вядучая: Таццяна Шчытцова

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання,

якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся «Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых кніг Бібліі.

Скарына здзейсніў своеасаблівы падвойны пераклад: пераклаўшы біблійную спадчыну ў прастору беларускай мовы і пераклаўшы беларускую мову ў медыум друку. Гэты “двайны ход” зрабіў Скарыну сапраўдным геніем культурнай рэвалюцыі, якая мела ўстаноўчае значэнне для развіцця беларускага “друкаванага слова” і ў выніку якой адбылося фундаментальнае ўзбагачэнне сімвалічнага поля беларускай мовы і тым самым – усяе беларускамоўнай культурнай прасторы.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць сацыякультурныя адметнасці гэтай рэвалюцыі, яе значэнне для сучаснай Беларусі і актуальнасць яе паўтарэння.

***

Ірына Дубянецкая

доктар тэалогіі, бібліістка

Таццяна Шчытцова

філосаф, прафесарка дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

You may also like...