“Крызіс Еўропы: рэальнасць ці ілюзія” – другая летняя школа Беларускага калегіюму (30 чэрвеня – 3 ліпеня 2016)

Крызіс Еўропы: рэальнасць ці ілюзія”  – другая летняя школа Беларускага калегіюму, 30 чэрвеня – 3 ліпеня 2016 года, “Бора-Здруй” (Беласточчына, Польшча).

Летняя школа1

Фота з першай летняй школы

Дыскусія пра “крызіс Еўропы” стала неад’емнай часткаю сучаснага інтэлектуальнага і палітычнага жыцця, а праблемы еўрапейскага адзінства, перспектыў еўрапейскай культуры, распаду ЕС, бежанцаў, тэрарызму, рэгіянальнай бяспекі не пакідаюць медыйную прастору. Наколькі такія дыскусіі адлюстроўваюць рэальнасць, а наколькі ёсць ілюзіяй, сканструяванай сродкамі масавай інфармацыі? Такім развагам плануецца прысвяціць другую летнюю школу Беларускага калегіюму.

Школа праводзіцца для паглыблення інтэлектуальнай камунікацыі супольнасці Беларускага калегіюму, абмену думкамі, ідэямі і ўмацавання міжнародных сувязяў.

У межах школы запланаваны выступы вядомых беларускіх, літоўскіх і польскіх навукоўцаў і інтэлектуалаў, студэнтаў Калегіюму, дыскусіі на актуальныя тэмы, прэзентацыі і нефармальная праграма.

Таксама ў межах Школы пройдзе студэнцкая канферэнцыя навучэнцаў і выпускнікоў Беларускага калегіюму.

Да ўдзелу запрашаем студэнтаў, выпускнікоў апошніх 5 гадоў і выкладчыкаў Беларускага калегіюму.

Дзеля гэтага запоўніце анкету і, калі вы плануеце выступіць на канферэнцыі, далучыце тэзісы выступу ў памеры да 2 тыс. знакаў (1,5 старонкі).

Колькасць месцаў абмежаваная, адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Удзельнікам, даклады якіх будуць адабраныя для канферэнцыі, арганізатары пакрыюць расходы на харчаванне і пражыванне, а таксама арганізацыйны ўнёсак. Для іншых удзельнікаў кошт пражывання складзе 10 еўра за ноч, харчавання 15 еўра за дзень (сняданак, абед, вячэра), арганізацыйны ўнёсак – 10 еўра.

Усім удзельнікам будзе забяспечаны праезд да месца правядзення Школы і бясплатная візавая падтрымка.

Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка 2016 года.

You may also like...