Лекцыя Наталлі Ламекі: “Змярканне чалавецтва”: вобразна-матыўныя блокі экспрэсіянісцкай літаратуры
by калегіюм · 14.02.2022
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
АДКРЫТЫЯ ЛЕКЦЫІ
“Змярканне чалавецтва”: вобразна-матыўныя блокі экспрэсіянісцкай літаратуры
Што
Экспрэсіянізм – адзін з найбольш значных напрамкаў мадэрнізму, які знайшоў увасабленне ў жывапісе і графіцы, літаратуры, музыцы, тэатры, кіно. Росквіту ён дасягнуў перадусім у культуры Германіі і Аўстрыі пачатку ХХ стагоддзя. Сярод іншых мадэрністаў экспрэсіяністы вылучаліся асаблівай занепакоенасцю станам сучаснага чалавецтва і ўсеагульным заняпадам духу. У процівагу таму ў межах экспрэсіянізму ўзнікае ўтапічная ідэя аб братэрстве людзей і культывуецца вобраз Новага Чалавека. Найбольш удала характарызуе падобную амбівалентнасць канцэпт “змяркання” (Dämmerung). Падчас лекцыі пазнаёмімся з ключавымі вобразамі і матывамі экпрэсіянісцкай літаратуры ў шырокім мастацкім кантэксце.
Хто
Наталя Ламека
кандыдат філалагічных навук, дацэнт, даследчыца мадэрнісцкай літаратуры. Асноўная сфера цікавасцей – культура мадэрнізму, паэтыка мадэрнісцкага тэксту і праявы сінтэзу мастацтваў у літаратурных творах.
Калі
17 лютага 2022 г. (чацвер), 19.00.