Лекцыя “Аўтар пакрадзены. Як пазначаць творы ў сеціве” 24.02

mikki

24 лютага Беларускі калегіюм запрашае на лекцыю “Аўтар пакрадзены. Як пазначаць творы ў сеціве”. Чытае ідэйны натхняльнік Пірацкага руху, каардынатар праекта Фаланстэр, выпускнік БК Міхаіл Волчак.

З развіццём сеціва аўтарства стала масавай з’явай. Ці магчымае ўзаемадзеянне ў гэтай плыні кантэнту паміж аўтарамі і чытачамі (гледачамі, слухачамі)?

Калі варта выкарыстоўваць абазначэнне аўтарства? Што такое свабоднае ліцэнзаванне і канвенцыйныя пазнакі? Як пазначаць аўтарства змененага твору? Навошта ўвогуле пазначаць твор у сеціве?

Лектар раскрые практычныя бакі пазначэння аўтарства, а таксама распавядзе пра сучасныя інструменты паляпшэння камунікацыі паміж аўтарам і спажыўцом яго (яе) творчасці.

Лекцыя будзе карыснай аўтарам, журналістам, навукоўцам, а таксама даследчыкам сеціўнай культуры і супольнасцяў.

Пачатак а 18.30.
Месца: Кнігарня “ЛогвінаЎ” (пр.Незалежнасьці, 37А)

You may also like...