“Нішто чалавечае…”: Акудовіч у “Абдзіраловічы”

café “абдзіраловіч”

Хто і пра што


Валянцін Акудовіч традыцыйна забараняе - сабе, сябрам і знаёмым - святкаваць свае дні нараджэнні, адключае тэлефон і просіць усіх у гэты дзень "забыць Акудовіча".

Але нішто не замінае нам сустрэцца з ім у дзень наступны і пагаварыць пра важныя - і няважныя - рэчы. Задаць пытанні - свае і чужыя - і паспрабаваць зразумець, "хто ўсё ж такі пражываў столькі год ягонае жыццё".

Калі

19 чэрвеня (пятніца) 2020 г.
19.00

пра праект


Café “Абдзіраловіч” - нефармальныя анлайн токі пад віртуальнай шыльдай. Вольныя размовы пра час і эпоху, прыват і глабал, цыркус падзеяў ды магію словаў. Канцэптуальны фрыстайл: смачна як кава, дзіўна як Беларусь.

Кожная тэма раскладаецца на тры галасы – Ігара Бабкова, Максіма Жбанкова і госця – каб пакінуць наўздагон смак драйвовай размовы ды файных напояў.

You may also like...