Новы практыкум – “Бульбяная душа беларускага глянцу: тэмы, метады, правілы выжывання” (заяўкі прымаюцца да 5 красавіка 2015г.)

Беларускі глянец —  тэрыторыя рамантыкаў ад  журналістыкі. Там вераць,  што думкі і меркаванні  людзям неабходныя больш,  чым інфармацыйны фаст-  фуд. Нягледзячы на тое,  што ўсё навокал крычыць аб адваротным, а сучаснаму  чалавеку, каб чытаць,  даводзіцца прыкладаць  намаганні. “Але мы мусім  чытаць, — сказаў у інтэрв’ю  расійскаму інтэрнэт-  часопісу Slon.ru Дэвід  Рэмнік, галоўны рэдактар  New Yorker. Бо такая  актыўнасць —  пераўтварэнне мовы ў  вобразы і думкі цягам  пэўнага часу, а не  пастаяннае кліканне і  пераходы туды-сюды, — гэта  абсалютна асаблівы  складаны тып чалавечай актыўнасці”. Калі людзі мусяць чытаць, дык нехта павінен забяспечыць іх якасным чытаннем.

– Чым адрозніваюцца падыходы “хуткай” і “доўгай” журналістыкі?

– Як пераключыцца з “хуткасці” на “якасць”?

– Дзе шукаць тэмы для “глянцу” і як над імі працаваць?

– Ісці за чытачамі ці весці чытачоў за сабой?

– Колькі рэкламы патрэбна, каб выжыць?

– Чым папяроваму часопісу завабіць людзей у часы смартфонаў і татальнай інтэрнэтызацыі?

Мы паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні ў межах курсу “Бульбяная душа беларускага глянцу: тэмы, метады, правілы выжывання”. Часам адназначных адказаў можа не знайсціся, а з пэўнымі высновамі аўдыторыя можа не пагадзіцца. У пошуках нам будуць дапамагаць рэдактары і супрацоўнікі беларускіх глянцавых часопісаў.

Трэнер – Павел Свярдлоў.

sviardlou

Тэрміны:

Заняткі будуць адбывацца па суботах. Курс пройдзе ў красавіку і траўні і прадугледжвае 4 вочныя сустрэчы. Першы занятак – 11 красавіка 2015 г., 14.00-17.00.

Як удзельнічаць:

Ад патэнцыйных удзельнікаў курсу мы чакаем запоўненую анкету, да якой будзе далучаны матывацыйны ліст памерам да 1 тысячы знакаў (некалькі сказаў), у якім вы распавядзеце пра сябе, свае інтарэсы і адкажаце, чаму вы зацікаўленыя ў наведванні заняткаў. Таксама можна пералічыць некалькі сваіх публікацый, калі яны ёсць. Пажадана — са спасылкамі на іх інтэрнэт-версіі. Калі публікацый няма, у дадатак да біяграфічных звестак напішыце нам кароткі матывацыйны вершык. Каб мы дакладна ведалі, што хаця б на нешта вы здольныя.

Дэдлайн падачы заявак – 5 красавіка 2015 г (уключна).

[button link=”http://belcollegium.by/application/application-form/” size=”medium” color=”pink”]Запоўніць анкету[/button]

Дадатковая інфармацыя – info@belcollegium.org

You may also like...