Пачынаецца цыкл лекцый Руслана Гарбачова

З 13 студзеня журналіст Руслан Гарбачоў будзе чытаць у Беларускім калегіуме цыкл лекцый, а таксама праводзіць практычныя заняткі, прысвечаныя інтэрв’ю і рэпартажу.

13 студзеня
–Інтэрвью як жанр.
–Практычная распрацоўка тэмы інтэрвью з выкарыстаннем “мапы свядомасці”.

20 студзеня
–Падрыхтоўка і разбор падрыхтаваных інтэрвью.
–Рэпартаж. Віды рэпартажу. Роля карэспандэнта, крыніцы інфармацыі па ступенях значнасці. Асаблівасці выкарыстання сродкаў адлюстравання рэчаіснасці і афармлення рэпартажа для розных відаў СМІ (друкаваныя, аудыё, ТБ, інтэрнэт).
–Этыка рэпартажу. “Парог эмоцый”. “Падводныя камяні” наўпроставага рэпартажу. Дэталь у рэпартажы. Справаздача як від рэпартажу.

27 студзеня
–Падрыхтоўка і абмеркаванне падрыхтаваных рэпартажаў.

Студэнты калегіума, якія запісаліся на іншыя аддзяленні, але хочуць паслухаць Руслана Гарбачова, могуць пакінуць заяўку ў сакратара (электронны адрас: info@belcollegium.org)

You may also like...