“Пераклад як злоснае хуліганства”. Гутарка з Вольгай Калацкай
by калегіюм · 06.04.2021
Трансьляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансьляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
“ЗНО”. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
“Пераклад як злоснае хуліганства”
Што
O tempora, o mores!
Чаму і як падаюць стандарты ў прыгожым (і ня толькі) пісьменстве? І ці патрэбна наогул у сучасным сьвеце перакладчыку высільвацца, кшталтаваць мову тэксту, спраўджаць усе рэаліі і дэталі іншамоўнай культуры, разумець усе унутрыкультурныя перакрыжаваныя спасылкі, алюзіі, намёкі, калі можна зрабіць працу праз электронную праграму, якая цалкам задаволіць чытацкія патрэбы?
Калі час і людзі бягуць навыперадкі, калі выжывае ня лепшы, а першы, нараканьні на татальны заняпад адукацыі, прафесійных нормаў і падзеньне планкі якасьці гучаць ужо як мантра. Людзі ўвогуле схільныя залішне аптымістычна ацэньваць свае сілы і здольнасьці. Мы бярэмся за справы, да якіх ня маем належнай падрыхтоўкі. Добра яшчэ, калі гэта не сканчаецца трагедыяй падчас узыходжаньня на Эверэст, а проста выклікае сумную ўсьмешку ад “перлаў перакладу”.
Хто
Вольга Калацкая
выкладала ў Беларускім Калегіюме, пераклала на беларускую мову шмат мультфільмаў і фільмаў для тэлеканалу “Белсат”, перастварыла па-беларуску англамоўныя тэксты пра Беларусь Тыматы Снайдэра ды іншых дасьледчыкаў, між іншым, самы вялікі англамоўны тэкст пра беларускую літаратуру (і пра Беларусь ўвогуле) Арнольда Макміліна “Пісьменства ў халодным клімаце” (Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day), а таксама мастацкія творы Вірджыніі Вульф, Уільяма Гольдынга, Тэнэсі Ўільямса, Дэна Браўна, Поля Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, Маргарэт Этвуд.
Калі
8 красавіка 2021 г. (чацьвер), 19.00.
фота ў вокладцы: Наша Ніва
фота ў вокладцы: Наша Ніва