Працягваецца цыкл лекцый Анатоля Сідарэвіча і Андрэя Кіштымава
З 14 студзеня гісторыкі Анатоль Сідарэвіч і Андрэй Кіштымаў працягнуць чытаць у Беларускім калегіуме цыкл сваіх лекцый.
Анатоль Сідарэвіч – “Беларускі сацыялістычны рух. Беларуская Сацыялістычная грамада” (14 і 21 студзеня),
Андрэй Кіштымаў – “Мадэрнізацыя па-капіталістычнаму. Эканоміка і соцыюм Беларусі ХІХ-пачатку ХХ стст. Ч. 3” (14 студзеня).
Студэнты калегіума, якія запісаліся на іншыя аддзяленні, але хочуць паслухаць гэтых навукоўцаў, могуць пакінуць заяўку ў сакратара (электронны адрас: info@belcollegium.org)