Прэзентацыя часопіса “Homo Historicus”
Пры ўдзеле Інстытута “Палітычная сфера” і падтрымцы Беларускага Калегіуму выйшаў новы нумар гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus 2016.
Яго прэзентацыя адбылася падчас навуковай канферэнцыі “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы”, якую Беларускі архіў вуснай гісторыі праводзіць 15-16 красавіка ў Мінску. Прэзентацыя прайшла ў Мінску на пляцоўцы “Цэх” (Мінск, Кастрычніцкая 16). Прысутнічалі ўдзельнікі канферэнцыі (у тым ліку з Японіі, Польшчы, ЗША, Нямеччыны, Украіны і Фінляндыі) і яе госці.
Адной з дамінуючых тэмаў чарговага тома «Homo Historicus» з’яўляецца феномен памяці ў самым шырокім яго разуменні. Асобнае месца ў выданне адводзіцца раздзелу “Вусная гісторыя”, які знаёмяць з праблемамі развіцця гэтага даследчага кірунку ў Польшчы, з адлюстраваннем у памяці беларусаў трагедыі Халакосту і яго прычынаў, а таксама ўтрымліваюць аўтабіяграфічны аповед Сяргея Яноўскага (1925–2010), жыццё якога з’яўляецца выдатнай ілюстрацыяй трагічнага лёсу беларускай нацыі ў ХХ стагоддзi.