Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

23 снежня ў галерэі “Ў” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца вечарына “Воседзясят хвілін вакол свету: каляднае падарожжа”. У яе межах пройдзе прэзентацыя новай кнігі вершаў Андрэя Хадановіча «Цягнік Чыкага-Токіа». Пачатак а 20-й.

Хадановіч2

«Цягнік Чыкага-Токіа» — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары –— у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38-га тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

Аўтар прачытае новыя вершы й заспявае “замежныя” песні, пераклады якіх таксама ўвайшлі ў кнігу.

Андрэй Хадановічkhadan літаратар, перакладчык мастацкай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі й шматлікіх кніг перакладаў. Перакладае з ангельскай, францускай, польскай, рускай, украінскай моваў. Пры Беларускім Калегіюме існуе Перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча.

 

 

 

You may also like...